Паводле Другое Ўстаное граматы Рады БНР тэрыторыяй рэспублікі абвяшчаліся ўсе тэрыторыі колішняе Расейскае імпэрыі, на якіх беларусы мелі колькасную перавагу. Пазьней, тэкстам Трэцяе Ўстаўное граматы гэтая тэрыторыя была ўдакладнена: тэрыторыяй БНР абвяшчалася ўся Магілёўская губэрня, вызначаныя часткі Менскае, Гарадзенскае, Віленскае, Віцебскае, Смаленскае, Чарнігаўскае губэрняў, а таксама некаторыя іншыя памежныя тэрыторыі. Прадстаўленая ў шматлікіх крыніцах мапа абвешчанае тэрыторыі БНР супадае з этнаґрафічнай мапай расьсяленьня беларусаў паводле М. Доўнар-Запольскага.