24 сакавіка 2018 года ў Кіеўскім скверы Менску адбдуцца сьвяточныя мітынг і канцэрт прысьвечаныя 100-гадоваму юбілею ўтварэньня БНР

Менскі гарвыканкам даў дазвол Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі—БНФ на правядзеньне 24 сакавіка сёлета сьвяточнага мерапрыемства прысьвечанага стогадоваму юбілею ўтварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

У гэты дзень у Кіеўскім скверы Менску з 12-00 да 16-00 адбудуцца мітынг і канцэрт прысьвечаныя гэтай знамянальнай даце ў нашай гісторыі.

 

У канцэрце прымуць удзел:

Зьміцер Вайцюшкевіч

Андрусь Такінданг

Сяржук Чарняк

Зьміцер Захарэвіч

Яўгенія Казлова

 

Таксама выказалі жаданне ўдзельнічаць барды:

Андрэй Мельнікаў

Уладзімір Асадчы

і іншыя.

 

Запрашаем беларусаў далучыцца да патрыятычнага сьвяточнага мерапрыемства.

Гэтую акцыю можна разглядаць таксама як пачатак сьвяткаваньня і пралог да ўрачыстага мітынга і канцэрта, які адбудзецца 25-га Сакавіка каля Вялікага Тэатра Опэры і Балету ў Менску.

Жыве Беларусь! Беларусь – навечна!

 

25 сакавіка 2018 года ў Мінску на плошчы ля Опернага тэатра адбудзецца «Свята Незалежнасці» — урачысты мітынг і канцэрт прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Збор удзельнікаў: 13:00 – 14:00 на плошчы Парыжскай Камуны каля будынка Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы i балета Беларусі.

Час правядзення мітынгу і канцэрту: 14.00 – 19.00 з удзелам вядомых беларускіх гуртоў і выканаўцаў, творчых калектываў, дзеячаў культуры, грамадскіх актывістаў, палітыкаў і запрошаных замежных гасцей.

Уваход на мерапрыемства вольны!