Дарагія сябры!

Атаўскі аддзел Згуртаваньня беларусаў Канады і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе шчыра запрашаюць вас на ўрачыстае святкаваньне вялікай гістарычнай падзеі ў жыцьці беларускага народа -- 100-годдзя абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі.

100-гадовы юбілей БНР будзе адзначацца 11 сакавіка 2018 года, у нядзелю, з 12.00 да 16.00, у сьценах канадыйскага парламента:

Parliament Hill, Centre Block, Commonwealth Reading Room, 237С.map

Уваход на свята свабодны. Ахвяраваньні вітаюцца.

 

Папярэдняя праграма прыкладаецца. Для дзяцей будзе арганізаваны стол з гульнямі.

 

Каб своечасова трапіць на сьвята трэба быць на ўваходзе ў парламент раней для праходжаньня праз службу бясьпекі і мець з сабой дакумент са здымкам.

Бліжэйшыя паркінгі без аплаты ў нядзелю: World Exchange Plaza, City Hall

 

Калі ласка разашліце гэта паведамленьне сваім сябрам.

 

Тэлефоны для даведак:

Наталія і Пётра Мурзёнкі – 613-680-1114

Юрась і Ўладзя Шамецькі – 613-686-5300

Сяргей Мазгавы – 613-790-7361