Гродзенскі гарвыканкам санкцыянаваў правядзенне 25 сакавіка 2018 году ў Гародні вялікага канцэрту-мітынгу ў Каложскім парку з 14 да 17 гадзін.

Запланаванае сапраўднае свята з канцэртам беларускіх гуртоў, віншаваннямі ад гасцей і арганізатараў, фудкортам, кірмашом сувенірнай прадукцыі.

 

Дзеля арганізацыі маштабнага, якаснага сьвята арганізатары запусьцілі кампанію па збору сродкаў:

"Шмат чаго атрымліваецца атрымаць безкаштоўна. Нас вызвалілі ад выдаткаў за ахову і медычнае абслугоўванне.

Але шмат чаго патрабуе укладанняў: аплата электрычнасці, арэнда сцэны і гукаўзмацненне, кампенсацыі музыкам, што будуць удзельнічаць ў трохгадзінным канцэрце для гарадзенцаў. 

Асобныя выдаткі на аздабленне свята - урачыстую сімволіку і промапрадукцыю.

Мы выкарыстоўваем усе шляхі для збора сродкаў, камусці зручна зрабіць ахвяраванні прыватна - каліласка, хтосці можа дапамагчы тэхнічна, паўдзельнічаць у камандзе валанцераў - запрашаем!

І сення мы запускаем  традыцыйны Беларускі механізм - талаку) 

Мы разумеем, што сапраўднае свята можам зрабіць для нас толькі мы самыя! І абавязкова зробім, далучайцеся да нашай кампаніі, дапамажыце камандзе зрабіць Гарадзенскі Дзень Волі на вышэйшым узроўні!

З надыходзячым!

Жыве Беларусь!"

 

Крыніца: https://www.talaka.org/projects/2738/overview