Запрашаем ўсіх беларусаў далучыцца да супольнага сьвяткаваньня ў Нью Брансьвіку! 

 

Урачыстасьці адбудуцца ў Бальнай залі гатэлю Hyatt па адрасе 2 Albany Street, New Brunswick, New Jersey 08901. 

 

У праграме: 

Сьвяточнае Набажэнства 

-- Багаслужба адбудзецца раніцаю ў 10:00 у царкве Сьв. Маці Божае Жыровіцкае па адрасе 9 River Road, Highland Park, New Jersey 08904. 

-- Ўрачыстая акадэмія 

-- Віншаваньне ад старшыні Рады БНР Івонкі Сурвіллы 

-- Віншаваньні ад мясцовых уладаў, сэнатараў 

-- Сьвяточная прамова Зянона Пазьняка 

-- Сьвяточныя прамовы гасьцей, запрошаных з Беларусі 

-- Відэа хронікі сьвяткаваньня 25 сакавіка ў Беларусі 

-- Выстава "100 год БНР" 

-- Банкет 

-- Канцэрт з удзелам знакамітага сямейнага гурта Валянціны Пархоменка-Казак. 

Асабісты ўдзел у сьвяткаваньні прымуць былы намесьнік пасла ЗША ў Беларусі, прафэсійны фатограф, Джон Кунстадтэр; а таксама ганаровыя госьці з Беларусі: Юры Беленькі, намесьнік старшыні КХП БНФ; Валеры Мінец, грамадскі атывіст; Іван Мікулка, мастак, майстар па дрэву, грамадскі атывіст. 

Кошт квітка па замове - $60, пры дзьвярах - $70. 

Просім замовіць квіткі загадзя, да 18 Сакавіка 2018 г. 

Чэкі выпісваць на: Belarusan-American Association, Inc 

262 White Birch Rd., Edison, NJ 08837

 

Таксама квіткі можна набыць асабіста па афіцыйным адрасе Бруклінскага Аддзелу БАЗА: 401 Atlantic Ave, Brooklyn, NY, 11217

 

Ці ў асобаў, адказных за распаўсюд квіткоў:

Сяргей Кудзеліч (Бруклін/ Нью Ёрк) 718-980-8515

Вадзім Васільеў (Філадэльфія) 267-367-0848

Юрка Азарка (Нью Джэрсі) 732-560-8610

Віталь Зайка (Нью Ёрк) 917-606-8291

 

Інфармацыя: https://www.facebook.com/events/2083055441940161/