24-га сакавіка беларусы Нью-Ёрку і навакольляў зьбіраюцца разам, каб урачыста адзначыць 100-я ўгодкі абвяшчэньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Сьвяточнае мерапрыемства адбудзецца 24-га сакавіка (субота) 2018 г. у 4W43 Building – SOCIAL HALL па адрэсе 4 West 43rd Street, New York, NY 10017.

 

Вашай увазе прапануецца папярэдняя праґрама мерапрыемства:

 

12:00 Рэґістрацыя 

• Буфэт са стравамі нацыянальнай беларускай кухні

• Кірмаш беларускіх сувэніраў да стагодзьдзя БНР

• Выстава гістарычных дакумэнтаў, кніг, пэрыёдыкі, фатаґрафій, твораў мастацтва і іншых артэфактаў

 

1:00 Афіцыйнае адкрыцьцё

• Прывітальныя словы Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы

• Прывітальныя словы першага амбасадара ЗША ў Рэспубліцы Беларусь Дэвіда Суорца 

• Віншаваньні з Днём Волі ад сяброўскіх арґанізацый і беларусаў сьвету 

• Даклад доктара гістарычных навук, прафэсара Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук Алеся Смалянчука “Ад беларускай ідэі да БНР”

• Даклад прафэсара Wartburg College (Аёва), выканаўчага дырэктара Цэнтра беларускіх дасьледаваньняў (Канзас) Паўліны Сурвілы “Сучаснае значэньне БНР для беларускай ідэнтычнасьці”

 

2:30 Кава-паўза

Сьвяточная віктарына і лятэрэя з падарункамі

 

3:00 Культурная праґрама

• Канцэрт 

• Гуляньні з народнымі беларускімі сьпевамі і танцамі

 

Для атрыманьня дадатковай інфармацыі, калі ласка, зьвяртайцеся праз info@belarusianinstitute.org.

 

Cпадзяемся пабачыць Вас на сьвяце беларускай гісторыі і культуры. Прыходзьце самі, запрашайце сяброў і блізкіх!

Да сустрэчы! Сьвяткуем Дзень Волі разам!

 

Інфармацыя: https://www.facebook.com/events/1555826424471459